Талібы напалі на Кабул

Источник материала:  
18.01.2010 11:50 — Новости Мира

У сталіцы Афганістана працягваюцца перастрэлкі паміж баявікамі, якія напалі на некалькі будынкаў у цэнтры горада, ды ўрадавымі сіламі.

У цэнтры Кабула адбыліся некалькі выбухаў. Над раёнамі, дзе ідзе бой, слупы дыму. Паведамляецца, што ёсць параненыя. Паводле звестак камандавання сіл НАТО, забітыя двое нападнікаў. Больш дакладных звестак пакуль няма.

У нападзе удзельнічаюць каля 20 баевікоў, сярод якіх, як паведамляецца, ёсць тэрарысты‑смяротнікі. Адказнасць ўзяў на сябе рух «Талібан». Яго прадстаўнік заявіў, што мэта нападу — урадавыя будынкі.

Сёння ў сталіцы Афганістана павінны былі прывесці да прысягі новы ўрад краіны.

←Лучшим режиссером признан Джеймс Кэмерон за нашумевшую картину «Аватар»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика