Кампанія Google пакрыўдзілася на хакерскую атаку кітайцаў
Прадстаўнікі кампаніі абвясцілі, што дзейнасць Google у Кітаі можа быць спыненая.
Сайты Google і яшчэ два дзесяткі кампаній трапілі пад атаку. У яе арганізацыі Google вінаваціць хакераў з Кітаю. Яны ўзламалі скрынкі электроннай пошты, што належаць кітайскім праваабаронцам.
Прадстаўнікі кампаніі абвясцілі ў адказ, што дзейнасць Google у Кітаі можа быць спыненая. Акрамя таго, Google болей не будзе фільтраваць вынікі працы сваёй пошукавай сістэмы, чаго вымагаюць улады Кітаю.
Гэта першы такі выпад буйное амерыканскае кампаніі супраць КНР. Дагэтуль, у пагоні за прыбыткамі, карпарацыі заплюшчвалі вочы на палітычны рэжым і парушэнні правоў чалавека ў Паднябеснай.
Інтэрнаўты й праваабронцы выказалі захапленне рашучай рэакцыяй Google-а. У самім Кітаі афіцыйныя СМІ навіну замоўчваюць.