У Расіі затрымалі грузавік з мясам, замарожаным 35 гадоў таму
У Белгародскай вобласці супрацоўнікі дэпартамента эканамічнай бяспекі (ДЭБ) выявілі буйны канал кантрабандных паставак праз тэрыторыю Украіны мясных вырабаў з ЗША, Бразіліі, Бельгіі, Канады і Аргенціны
«Пры перавозцы чарговай партыі быў затрыманы бальшагрузны аўтамабіль з 22 тонамі кантрабанднага мяса і суправаджаючыя асобы, агульны кошт грузу перавысіў 2 мільёны расіійскіх рублёў… Выяўлена, што гэта мяса доўгія гады захоўвалася на складах адной з лацінаамерыканскіх краін як стратэгічны запас і ў рэалізацыю трапіла з‑за заканчэння тэрміну прыдатнасці», ‑гаворыцца ў паведамленні.
Па інфармацыі аператыўнікаў, мяса замарозілі яшчэ ў 1974 годзе.
Зламыснікі завозілі прадукцыю марскім транспартам у порт Адэсы. З яе фармавалі дробныя партыі, каторыя перапраўляліся транзітам праз Харкаў на тэрыторыю Расіі. Халадзільны склад для захоўвання нелегальнага тавару знаходзіўся ў Белгародскай вобласці.
Потым мяса на грузавых машынах дастаўлялі ў Маскву і іншыя рэгіёны Расіі, дзе яго рэалізоўвалі па падробных дакументах падкантрольных камерцыйных арганізацый.
«Такім чынам члены арганізаванай групы легалізоўвалі кантрабандную мясную прадукцыю і хавалі краіну яе паходжання. Ёсць усе падставы меркаваць, што ўказаная група, якая складалася з грамадзян Расіі і Украіны, дзейнічала на працягу некалькіх гадоў», ‑ гаворыцца ў паведамленні. РІА «Новости»