У Харватыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

Источник материала:  
28.12.2009 11:00 — Новости Мира

Кандыдат апазіцыйнай Сацыял‑дэмакратычнай партыі Іва Ёсіпавіч выйшаў на першае месца ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Харватыі ў нядзелю. Паводле афіцыйных звестак, за яго прагаласавалі 32,4% выбаршчыкаў.

На другім месцы мэр Заграба Мілан Бандзіч, ён атрымаў 14,8% галасоў. Для ўдзелу ў выбарах ён выйшаў з Cацыял‑дэмакратычнай партыі і выступаў як незалежны кандыдат.

Кіраўнік харвацкай дзяржавы абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Для перамогі ў першым туры кандыдату патрабавалася набраць больш за 50% галасоў. Цяпер Харватыю чакае другі тур прэзідэнцкіх выбараў, які адбудзецца 10‑га студзеня 2010 года. Пераможца павядзе краіну ў Еўрасаюз, але першачарговай яго задачай стане барацьба з эканамічным крызісам.

Назіральнікі адзначаюць нізкую актыўнасць выбаршчыкаў. У выбарах прынялі ўдзел толькі 34% харвацкіх грамадзян, якія валодаюць правам голасу.

←Целый город пришлось эвакуировать на северо-западе Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика