Іран: забіты пляменнік лідэра апазіцыі
27.12.2009 20:29
—
Новости Мира
Спецназ расстраляў маніфэстацыю ў Тэгеране 27 снежня.
Яна была прымеркавана да шыіцкага свята Ашура і сямі дзён па шанаваным аяталу Мантазэры. У выніку сутычак загінулі прынамсі 4 чалавекі ў Тэгеране і 4 асобы ў Тэбрызе.
Сярод ахвяраў — пляменнік Мірхасэйна Мусаві, якога зваць Алі Мусаві.
Іранская апазіцыя патрабуе сыходу прэзідэнта Ахмадзінэджада і свабодаў.