На радасць беларускім вытворцам цукру
17.12.2009 13:36
—
Новости Мира
Кошт цукру на сусветных таргах дасягаюць максімума за 20 гадоў. Пастаўка цукру каштуе $677 за тону. Аналітыкі мяркуюць, што гэта далёка не самая высокая мяжа.
Скарачэнне вытворчасці ў Індыі і замаруджванне тэмпаў развіцця бразільскага рынку можа прывесці да дэфіцыту. У наступным годзе спажыванне цукру перавысіць вытворчасць на 13,5 мільёна тон.
На фоне гэтых навінаў экспартныя магчымасці беларускай эканомікі выглядаюць прывабна.