Амаль 95% каталонцаў прагаласавалі за незалежнасць ад Іспаніі
94,7% каталонцаў, што бралі ўдзел у рэфэрэндуме 13 снежня па пытанні аб незалежнасці аўтаноміі, прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі і яе незалежнае сяброўства ў Еўрасаюзе.
У апытанні, які праходзіў у 166 каталонскіх населеных пунктах агульнай колькасцю больш за 700 тысяч чалавек, прынялі ўдзел каля 30% насельніцтва [усяго ж на тэрыторыі Каталоніі — паўночны ўсход Іспаніі жыве 7,2 млн чалавек]
Рэферэндум быў скліканы па ініцыятыве некалькіх грамадскіх арганізацый без якога‑небудзь ўдзелу палітычных партый або органаў улады. У ім мелі права прыняць удзел жыхары населеных пунктаў ва ўзросце старэйшыя за 16 гадоў, у тым ліку імігранты, якія жывуць на законных падставах.
Вынікі апытання не носяць абавязковы характар, паколькі, згодна Канстытуцыі Іспаніі, прызначаць рэферэндум мае права толькі іспанскі ўрад.