ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы

Источник материала:  
14.12.2009 — Новости Мира
ЗША разьмесьцяць свае войскі ў Польшчы"Намесьнік дзяржсакратара Элен Ташэр і намесьнік міністра абароны Польшчы Станіслаў Камароўскі падпісалі ў Варшаве пагадненьне паміж урадамі ЗША і Польшчы аб статусе амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы", - завіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту Іэн Келі.

Двухбаковае пагадненьне пра статус амэрыканскіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Польшчы "вызначае заканадаўчы статус амэрыканскага асабістага складу і грамадзянаў ЗША, якія працуюць у Польшчы над сумеснымі праграмамі ў справе ўмацаваньня нашай нацыянальнай бясьпекі ", - заявіў Келі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту паведаміў, што, пагадненьне прадугледжвае шырокае ўзаемадзеяньне, уключаючы сумесныя вучэньні, разьмяшчэньне амэрыканскага вайсковага асабістага складу і магчымае разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны, перадае Інтэрфакс.
←ЦИК Абхазии объявил Сергея Багапша избранным президентом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика