Берлусконі разбілі твар + фота
13.12.2009 21:07
—
Новости Мира
Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі падвергся хуліганскаму нападу ў нядзелю ў Мілане падчас мітынгу сваіх прыхільнікаў.
reuters.it |
42-хгадовы Масіма Тартальё разбіў прэм’еру Італіі ніжнюю частку твара ў кроў, як мяркуецца, сувенірнай фігурай міланскага сабора.
Хуліган арыштаваны, а Берлусконі адпраўлены ў бальніцу, паведамляе Еўраньюс.
***
Апошнім часам Італія скаланаецца ад антыберлусконскіх пратэстаў. Дэманстранты выказваюць сваё «не» прэм’ер-міністру Італіі, якога вінавацяць у сувязях з мафіяй і ў карупцыі.
Нядаўна Берлусконі Вярхоўны суд пазбавіў прэм’ерскай недатыкальнасці.
Нагадаем, што 30 лістапада Берлусконі наведваў Мінск, дзе сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.