Мілінкевіч сустрэўся з першым прэзідэнтам Еўропы
11.12.2009 09:42
—
Новости Мира
Сустрэча адбылася ў часе кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі, якая паядноўвае правацэнтрысцкія партыі краінаў Еўропы.
Аляксандар Мілінкевіч распавёў старшыні Еўрапейскай Рады Герману ван Ромпэю пра сітуацыю ў Беларусі, «абмеркаваў перспектывы праграмы «Усходняе партнерства» для Беларусі і выклаў сваё бачанне дыялогу паміж Беларуссю і ЕС», — перадае прэс‑служба Руху «За Свабоду».
Ён таксама паінфармаваў ван Ромпэя пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.