Абама пакрыўдзіў нарвежцаў
10.12.2009 13:07
—
Новости Мира
Як паведамляе брытанская The Guardian, прэзідэнт ЗША Барак Абама прапусціць шэраг мерапрыемстваў у Осла, звязаных з уручэннем Нобелеўскай прэміі міру.
Белы Дом адмяніў шэраг традыцыйных мерапрыемстваў, якія суправаджаюць уручэнне прэміі міру, у тым ліку вячэру з Нарвэжскім Нобелеўскім камітэтам, прэс‑канфэрэнцыю, тэлевізійнае інтэрв’ю, сустрэчу з дзецьмі, а таксама канцэрт, на якім меўся выступіць пераможца Еўрабачання‑2009 Аляксандр Рыбак.
Нарвежцаў найбольш пакрыўдзіла адмена абеду з каралём Харальдам, што шмат хто палічыў непавагай да манархіі.