Міністр замежных справаў Польшчы наведаў «Белсат» на юбілей канала

Источник материала:  
09.12.2009 23:46 — Новости Мира

Напярэдадні другой гадавіны з пачатку вяшчання тэлеканалу «Белсат» ў сядзібу беларускіх журналістаў завітаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Цягам гадзіны міністр распытваў журналістаў пра асаблівасці іхнае працы.

«Каля 70 % усіх матэрыялаў «Аб’ектыву» [навіннае праграмы канала] — падзеі, знятыя ў той жа самы дзень», — расказаў яму рэдактар навінаў А.Дзікавіцкі, усцешаны візітам госця.

Інтрыгай застаецца пытанне далейшага лёсу «Белсата». Існаванне яго залежыць у вялікай меры ад МЗС Польшчы — асноўнага мецэната тэлебачання. Ключом да адказу на гэтае пытанне паслужыла выказванне Р.Сікорскага, зробленае ім 9 снежня: «Гэта не сакрэт, што мы чуем повязь з нашым усходнім суседам, як гістарычную, так і спадзяемся аднойчы на супольную еўрапейскую перспектыву».

Важным пытаннем застаецца і афіцыйнае прызнанне канала ў Беларусі. Пакуль што журналісты вымушаныя працаваць у падпольных умовах. Міністр паабяцаў падтрымку ў гэтым пытанні. Акурат у аўторак, 8 снежня, улады Беларусі чарговы раз адмовіліся зарэгістраваць карпункт «Белсата». Адмова уладаў супала з размоваю паміж Сікорскім і яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, якая адбылася ў рамках Усходняга Партнёрства. «Рашэнне прымаюць беларускія улады, і мы паважаем іх. Але я буду звяртацца да уладаў Беларусі аб стварэнні магчымасцяў для легальнай дзейнасці тэлебачання «Белсат», — заявіў міністр.

«Белсат» застаецца другім па аб’ёме сродкаў праектам польскага МЗС пасля падтрымкі Аўганістану. Гэта адзіны ў свеце тэлеканал, які вяшчае цалкам па-беларуску.

←Одного из участников голодовки в Риге увезли в больницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика