Більт пра выключэнне Шапуцькі: «Гэта будзе мець наступствы»
8 снежня ў Бруселі адбылася
Беларускімі журналістамі была агучаная і сітуацыя наконт выключэння
«Гэта несумненна будзе мець наступствы. Мы ўздымалі гэтае пытанне вельмі выразна ў Кіеве, у прыватных размовах тут, — адказаў Більдт. — Канечне, калі гэта выключэнне сапраўды звязана з удзелам у Форуме НДА, не з універсітэцкімі справамі, то вядома, гэта ні ў якім разе недапушчальна».
Сяргей Мартынаў, выказаў жаданне таксама пракаментаваць дадзеную сітуацыю.
«Урады не выключаюць студэнтаў. Гэта універсітэты выключаюць. І ўніверсітэт паведаміла нам, што прычына ў адсутнасці на занятках», — заявіў Мартынаў.
У сваю чаргу Карл Більдт паведаміў нечаканыя факты.
«Я б, вядома, дадаў, што ва ўніверсітэт звярталіся спецслужбы. Мажліва, што спецсужбы непакоіліся адсутнасцю альбо неадсутнасцю на занятках, але гэта не тое, чым звычайна займаюцца спецслужбы», — падкрэсліў ён.