Рыбак заспявае на ўзнагароджанні Абамы
08.12.2009 22:48
—
Новости Мира
Пераможца «Еўрабачання‑2009», нарвег беларускага паходжання Аляксандр Рыбак у пятніцу заспявае на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта паведамляюць нарвежскія СМІ.
Сёлета лаўрэатам прэміі стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў найбольшай канцэртавай зале Осла — «Спектруме».
Рыбак праспявае сваю Fairytale («Добрую казку») у суправаджэнні сімфанічнага аркестра тэлебачання Нарвегіі. На гэты раз Рыбак абяцае надаць сваёй песні толіку акадэмічнасці.