Сусветны банк: стан нацыянальных гаспадарак ва Усходняй Еўропе будзе пагаршацца
03.12.2009 11:30
—
Новости Мира
Сусветны банк рэкамендаваў урадам Літвы, Эстоніі, Беларусі, Малдовы і шэрагу іншых дзяржаў павялічыць выдаткі на сацыяльныя праграмы, каб падтрымаць сям"і, якія сутыкнуліся з беспрацоўем, ростам цэн і цяжкасцямі пры аплаце банкаўскіх крэдытаў.
Сусветны банк таксама прагназуе рэзкае павелічэнне тарыфаў на электаэнэргію ва Украіне, Беларусі і Малдове, што яшчэ больш пагоршыць становішча грамадзян гэтых краін.
Раней паведамлялася, што паводле ацэнак гэтай арганізацыі, у 2009-ым годзе крызіс мацней за ўсё ударыць па насельніцтву Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі -- у гэтых рэгіёнах колькасць людзей, што знаходзяцца за мяжой беднасці, дасягне 160 млн чалавек.
АП, паводле korrespondent.net