АБСЕ: Тэлебачанне, якое кантралюецца ўрадам, замінае развіццю дэмакратыі

Источник материала:  
27.11.2009 14:51 — Новости Мира

Тэлебачанне, якое кантралюецца ўрадам, замінае развіццю дэмакратыі ў Расіі, Беларусі і большасці постсавецкіх краін у Цэнтральнай Азіі і Паўднёвым Каўказе.

Яно можа паставіць пад пагрозу мір у свеце і бяспеку, калі яно будзе выкарыстоўвацца як прапаганда. Так мяркуе прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці.

«Нельга казаць пра свабодныя выбары, нельга казаць пра дэмакратыю, калі большасць людзей большую частку інфармацыі атрымлівае ад тэлебачання, якое знаходзіцца ў руках прадстаўнікоў улады ці ў прыватызаваным выглядзе ў руках набліжаных ім людзей або сваякоў»,— цытуе Харашці Accotiated Press.

Харашці, адзначаючы ўплыў падкантрольнага ўладам тэлебачання падчас югаслаўскіх войнаў 90‑х, адзначыў, што тэлеканалы ў руках дзяржавы «непасрэдна уплываюць на сусветную бяспеку, бо яны могуць быць скарыстаныя ў якасці інструмента прапаганды, таму што дзяржаўная палітыка не можа быць правераная прэсай, а таксама таму што небяспечныя і ірацыянальныя эмоцыі могуць распаўсюджвацца афіцыйна».

←"Нефтегаз Украины" снял все вопросы по штрафным санкциям за недобор российского газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика