Свет патраціў $150 мільярдаў на ўмацаванне даляру
12.11.2009 17:23
—
Новости Мира
Расія, Таіланд, Паўднёвая Карэя, Бразілія і іншыя краіны патрацілі за апошнія два месяцы $150 мільярдаў на ўмацаванне курсу даляру.
Урад Таіланду выкупіў больш за $15 мільярдаў, каб прадухіліць умацаванне нацыянальнай валюты.
Банк Расіі ў кастрычніку 2009 году ў шэсць разоў павялічыў пакупку даляраў у параўнанні з вераснем. У мінулым месяцы было куплена $15,2 мільярда.
Слабы даляр падтрымлівае амерканскі экспарт, што спрыяльна для эканомі ЗША.