У Беларусі 38 выпадкаў “сьвінога" грыпу

Источник материала:  
30.10.2009 — Новости Мира
У Беларусі 38 выпадкаў “сьвінога" грыпу35 чалавек зь іх, паводле намесьніка міністра, ужо выздаравелі. Сёньня і наступныя дні, як паведаміў Часнойц, мэдыкі чакаюць пацьвярджэньня альбо абвяржэньня новых дыягназаў. Выпадкі гэтыя фіксаваліся цягам апошніх двух тыдняў. 

На пытаньне карэспандэнткі Свабоды, чаму толькі сёньня ўпершыню афіцыйна абвешчана пра выпадкі сьвінога групы, Робэрт Часнойц адказаў, што гэтая інфармацыя не хавалася.

Спадар Часнойц прызнаў, што за апошнія дні ў Беларусі памерлі 4 чалавекі ад пнэўманіі, сярод іх адно дзіця.

"У Беларусі на цяперашні момант лябараторна не пацьверджаны ніводзін выпадак сьмерці ад "сьвінога" грыпу, -- заявіў раней міністар аховы здароўя Васіль Жарко. Ён дадаў, што чалавек можа памерці ад любога захворваньня, але пацьверджаных выпадкаў сьмерці ад "сьвінога" грыпу ў Беларусі не зарэгістравана.
←Опрос: половина украинцев не верила в эпидемию "свиного" гриппа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика