Маскоўскі суд адмовіўся апраўдаць Сталіна

Источник материала:  
14.10.2009 12:35 — Новости Мира

Басманны суд Масквы адмовіў у задавальненні пазову ўнука Іосіфа Сталіна Яўгена Джугашвілі да «Новай газеты» аб абароне гонару і годнаці яго дзеда.

73-гадовы Яўген Джугашвілі, сын загінуўшага ў 1943 годзе ў нямецкім палоне Якава Джугашвілі, патрабаваў выплаціць у якасці кампенсацыі 10 млн. расейскіх рублёў за артыкул «Вінаватым прызначаны Берыя» , апублікаваны ў спецвыпуску «Новай газеты» «Праўда ГУЛАГа».

Нашчадку Сталіна не спадабалася сцверджанне, што савецкі дыктатар нясе асабістую адказнасць за расстрэл 22 тысяч палонных палякаў у 1940 годзе, а таксама вызначэнне «крывавы людажэр» і выраз «Сталін і чэкісты павязаныя вялікай крывёю, найцяжэйшымі злачынствамі, найперш супраць уласнага народа».

BBC

←Крупнейшая книжная ярмарка в мире открывается сегодня во Франкфурте-на-Майне.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика