Тайбаксэр Дзьмітры Валент: «Я бел-чырвона-белы сьцяг прымаю, бо гэта нашы карані, наша мінулае»
11.07.2020 17:23
—
Новости Спорта
Беларускі тайбаксэр Дзьмітры Валент падзяліўся меркаваннем пра беларускую гісторыю.
«Перадусім я сам сябе прымушаю ўвесь час удасканальвацца, але таксама лічу, што на генэтычным узроўні, у крыві ў нас закладзеная ваяўнічасьць, якая была ў ваяроў Вялікага Княства, бо ў нашым відзе без напору, характару няма чаго рабіць. Нездарма беларуская школа — адна з наймацнейшых у сьвеце.
Мабыць, на самой справе нешта ёсьць нябачнае воку, што мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў. Таму асабіста я і бел-чырвона-белы сьцяг прымаю, бо гэта нашы карані, наша мінулае. Зь якой прычыны кепска да яго ставіцца? Наадварот, ім трэба ганарыцца», – сказаў Валент.