Макарэвіч пра тое, чаму пачаў размаўляць па-беларуску: «Пасля 2014 года пачаў цікавіцца больш гісторыяй, бачыў прыклад Украіны»
Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч распавеў пра тое, як пачаў размаўляць на беларускай мове.
– Чаму ты пачаў размаўляць па-беларуску?
– Пасля 2014 года пачаў цікавіцца больш гісторыяй, бачыў прыклад Украіны. З’явіліся дзеці, якіх пачаў выхоўваць на роднай мове. Дзяржава і людзі зацікаўленыя павінны, на мой погляд, клапаціцца пра гэта, каб мы не гублялі мову.
– Колькі ў нас спартсменаў, якія размаўляюць на беларускай мове ў звычайным асяроддзі?
– Шмат хто можа падтрымаць размову, але адкрыта выказваць гэта грамадству, я лічу, што адзінкі толькі.
– Я чуў, што ты перад гульнямі чытаеш «Пагоню».
– Падчас гімна – так. Бо для мяне дзяржаўны гімн – гэта як пагадзіцца на нічыю. «Мірныя людзі»... Неяк не натхняе.
– Хто твой улюбёны беларускі паэт, пісьменнік?
– Дубоўка, Купала, Колас, Караткевіч. З сучасных – Горват.