«Крумкачы» прадставілі новы лагатып

Источник материала:  
16.03.2020 16:15 — Новости Спорта

Мiнскi клуб «Крумкачы» прадставіў новы лагатып каманды.

Сябры, прыйшоў час падводзіць вынікі галасавання за лагатып «Крумкачоў»! Гэта быў цяжкі выбар, але большасць нашай аўдыторыі прагаласавала менавіта за новы сучасны лагатып.

Час не стаіць на месцы: змяняецца грамадства, змяняецца футбол, таму, змяняемся і мы. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць традыцыям – таму, класічная эмблема заўсёды застанецца ў нашых сэрцах і на нашых трыбунах. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у галасаванні, спадзяемся, што новы лагатып прынясе нам поспехі ў новым сезоне, і разам з ім мы перойдзем на новы яскравы этап нашай годнай гісторыі!» — паведамляе сайт «Крумкачоў».

←Хавбек «Слуцка» Козлов не заражен коронавирусом («Прессбол»)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика