“Разам са здароўем”: пераадольваем спартыўныя перашкоды разам

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У ДУА “Яслі-сад № 4 “Караблік дзяцінства” прайшла спартыўна-забаўляльная праграма “Разам са здароўем”, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў і праведзена ў рамках мерапрыемстваў інавацыйнага рэспубліканскага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання міжасобасных адносін дзяцей да-школьнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржанага двухмоўя”.

“Разам са здароўем”: пераадольваем спартыўныя перашкоды разам

Удзельнікі эстафеты

Мерапрыемства правёў валанцёрскі атрад бацькоў “Сардэчка” пад дэвізам “Рабіце людзям дабро, а не зло, любіце, паважайце адзін аднаго, будзьце гатовымі прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну”.

На працягу спартыўных і забаўляльных гульняў выхаванцы старэйшых груп ясляў-сада і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна разам пера-адольвалі перашкоды, якія для іх падрыхтавалі кіраўнік фізічнага выхавання “Карабліка дзяцінства” Вольга Сіманава і выхавальнік ЦКРНіР Любоў Свірская.

“Разам са здароўем”: пераадольваем спартыўныя перашкоды разам

Пра сваю заўзятасць актыўным адпачынкам удзельнікам праграмы распавядае Спорцік

На працягу ўсіх конкурсаў падбадзёрвалі ўдзельнікаў не толькі гледачы, але і роставыя лялькі — вясёлы Спорцік і, амаль што алімпійскі, Мішка, якія таксама былі не супраць паў-дзельнічаць у эстафетах. Іх вялікія і яркія касцюмы прадставіў для мерапрыемства цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна.

У выніку займальных спаборніцтваў перамагла дружба. Мерапрыемства прайшло на пазітыве і завяршылася “салодкім сталом”, у арганізацыі якога супрацоўнікам “Карабліка дзяцінства” дапамаглі бацькі выхаванцаў.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Кульчий – основной кандидат на пост главного тренера молодежной команды московского «Динамо» («СЭ»)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика