Спартыўна-масавае мерапрыемства прайшло на стадыёне Кіраўскай СДЮШАР

Источник материала:  

Спартыўна-масавае мерапрыемства прайшло на стадыёне Кіраўскай СДЮШАР

У межах раённага свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2019” на стадыёне СДЮШАР прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства “Залатая восень”. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў дартсе, шахматах, шашках, скачках на скакалцы. Нягледзячы на даждлівае надвор’е, адбыліся таварысцкія футбольныя сустрэчы паміж камандамі СШ №1, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і СДЮШАР.

У спаборніцтвах па дартсе сярод мужчын перамогу святкаваў Артур Крумкачоў, другі вынік паказаў Сяргей Бячкоў, замкнуў тройку прызёраў Самір Ахундаў. У жанчын перамагла Крысціна Каранкевіч, другі і трэці рэзультаты адпаведна на рахунку Людмілы Ісакавай і Анастасіі Панасенка.

У скачках на скакалцы перамог Мікіта Пішчалін, які за мінуту зрабіў 132 скачкі. Самір Ахундаў і Уладзіслаў Абразовіч занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Сярод дзяўчат зноў не было роўных Крысціне Каранкевіч. У тройку прызёраў трапілі таксама Аляксандра Кірэйчанка і Дар’я Эзрына.

Спаборніцтвы сярод шахматыстаў-мужчын выйграў Барыс Гаўрыленка. Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Аляксандр Ласякоў і Віктар Бялянаў. У спрэчках дзяўчат і жанчын шахматную карону заваявала Паліна Бодык, другі вынік паказала Людміла Ісакава, трэці — Дар’я Эзрына.

Першая тройка мужчын-шашыстаў выглядае наступным чынам: Барыс Гаўрыленка, Арцём Жылінскі, Віктар Бялянаў. Сярод юнакоў перамог Аляксей Бодык, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Ілья Лебедзеў і Ілья Лунгу. У жанчын і дзяўчын пераможцай стала Людміла Ісакава, другое і трэцяе месцы адпаведна — у Паліны Бодык і Дар’і Эзрынай.

←Интрига в битве за золото чемпионата Беларуси по футболу сохраняется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика