Сем прызавых месцаў заваявалі барцы з нашага раёна на абласным першынстве па грэка-рымскай барацьбе
24.10.2019
—
Новости Спорта
Сем прызёраў на абласным першынстве
Сем прызавых месцаў заваявалі барцы з нашага раёна на абласным першынстве па грэка-рымскай барацьбе.
Обальскія спартсмены Вячаслаў Цітоў і Арсеній Лосеў атрымалі перамогі ў вагавых катэгорыях 75 кг і 68 кг, Анатоль Анцупаў (вагавая катэгорыя 35 кг) і Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 48 кг) сталі другімі. Трэніруе хлопцаў Пётр Ганушчанка.
Арцемій Абраменка з Шуміліна заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі 85 кг. У яшчэ двух шумілінскіх барцоў – Даніілы Антаноўскага і Рамана Хадунова – трэція месцы ў вагавых катэгорыях 85 кг і 48 кг. Трэніруе барцоў Юрый Сцяпанаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.