В Шумилино День матери приветствовали спортом
17.10.2019
—
Новости Спорта
Матулі, на старт!
У Дзень маці фізкультурна-аздараўленчы цэнтр увечары запрасіў матуль з дзецьмі на раённую спартландыю «Мама і я – са спортам сябры». Па-ўдзельнічаць у спартыўным свяце згадзіліся 12 матуль з УП ЖКГ, ФАЦа, лясгаса, ПМК-70, РЦГЭ, аддзела па адукацыі райвыканкама і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Арганізатары мерапрыемства прапанавалі ўдзельнікам вясёлыя рухомыя конкурсы-этапы, большасць з якіх маці выконвалі разам са сваімі дзецьмі. «Перадай цукерку», «Дыван-самалёт», «Гонкабол», «Хуткая калясніца» выклікалі непадробныя ўсмешкі як у саміх удзельнікаў, так і ў балельшчыкаў.
У гэты вечар не было прайграўшых. Маці не толькі атрымалі шматлікія віншаванні, а і правялі вечар са сваімі малымі ў спартыўнай зале. Яны ўласным прыкладам яшчэ раз даказалі, што актыўны лад жыцця – выбар іх сямей.
Завяршылася мерапрыемства агульным чаяваннем.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.