10 жніўня карэліцкія спартсмены гатовы прыняць самыя складаныя выклікі “Свята мора” на Аўгустоўскім канале

Источник материала:  

Каманда з 10 карэліччан прыме ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па “балотным футболе” і спаборніцтвах па пляжным валейболе.

10 жніўня карэліцкія спартсмены гатовы прыняць самыя складаныя выклікі “Свята мора” на Аўгустоўскім канале

10 жніўня карэліцкія спартсмены гатовы прыняць самыя складаныя выклікі “Свята мора” на Аўгустоўскім каналеКамандзір аддзялення ПАСП-12 Карэліцкага РАНС Віталій Сідаркевіч на Аўгустоўскі канал ездзіў раней толькі на адпачынак з сябрамі. Былыя візіты ў маляўнічае месца са славутай гісторыяй пакінулі ў карэліччаніна самыя лепшыя ўражанні: “Тут ёсць абсалютна ўсё для выдатнага адпачынку для любога ўзросту. Спадзяюся, што падчас “Свята мора” мы паспеем і добра выступіць на спартыўных змаганнях, і ацаніць насычаную культурную праграму мерапрыемства разам з краявідамі. Але гэта будзе няпроста, бо я ўдзельнічаю як у “балотным футболе”, так і ў пляжным валейболе. Чулі, што супернікі сур’ёзныя, але каманда ў нас моцная і настроена паказаць годныя вынікі”.

10 жніўня карэліцкія спартсмены гатовы прыняць самыя складаныя выклікі “Свята мора” на Аўгустоўскім канале
Толькі як турыст наведваў Аўгустоўскі канал і яшчэ адзін прадстаўнік Карэліччыны – рамесленнік з Міра Эрнст Гінак, а зараз будзе абараняць гонар раёна ў спаборніцтвах па пляжным валейболе: “Гэты від спорту даволі няпросты і патрабуе вялікіх намаганняў. Але я звыклы з маленства да фізічных нагрузак, мой тата Аляксандр Гінак – інструктар па спорце КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, майстар спорту па рукапашным боі – навучыў нас з братам не баяцца цяжкасцяў і імкнуцца да перамогі. Тым больш, упэўнены, што настрой на “Свяце мора” будзе панаваць адмысловы, пазітыўны і добразычлівы, і мы ўсё адолеем!”

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, Эрнста Гінака і з архіва “Гродзенскай праўды”

←Maxline подарит необходимый инвентарь школам Скавыша и Баги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика