Сильнейшим шахматистам района — подписка на “Асіповіцкі край”

Источник материала:  

У традыцыйных спаборніцтвах па хуткіх шахматах на прызы мясцовага выдання, якія прайшлі 17 мая ў ШШК “Дэбют”, прынялі ўдзел 18 аматараў, якія па “швейцарцы” і разыгралі прызы рэдакцыі —падпіску на газету “Асіповіцкі край”.

Турнір атрымаўся пасапраўднаму баявым, інтрыга захоўвалася да апошняга тура — аб гэтым пераканаўча сведчыць высокая шчыльнасць вынікаў. Па 5,5 ачкоў з 7 магчымых набралі Аляксандр Крывашэеў і Віталь Кулакоў, па 5 — Вячаслаў Козел і Андрэй Літвінаў, па 4 — цэлая група шахматыстаў. За кошт сродкаў рэдакцыіі першая пара будзе атрымоўваць “раёнку” ўсё другое паўгоддзе, другая — ў трэцім квартале, а ў ліпені — Вячаслаў Смольскі (4,5 ачка), Барыс Бліцко (4) і стаўшыя мацнейшымі сярод ветэранаў і школьнікаў — Аляксей Ткачоў і вучань 2 “а” класа СШ-1 Ілля Лабасюк.

←Чемпионат Беларуси. 9-й тур. «Торпедо-БелАЗ» принимает «Шахтер», «Витебск» – «Энергетик-БГУ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика