На трэку — “маланкі”-кіраўчанкі! Выдатна выступілі прадстаўніцы Кіраўшчыны на Алімпійскіх днях моладзі

Источник материала:  

На трэку — “маланкі”-кіраўчанкі! Выдатна выступілі прадстаўніцы Кіраўшчыны на Алімпійскіх днях моладзі

На велатрэку ШКСК “Мінск-Арэна” прайшлі самыя прэстыжныя для юніёраў спаборніцтвы — Алімпійскія дні моладзі па веласіпедным спорце і першынство Рэспублікі Беларусь сярод спартсменаў 2001-2002 гадоў нараджэння. Выдатныя рэзультаты ў заездах паказалі былыя выхаванкі Кіраўскай СДЮШАР, якія прадстаўлялі зборную Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведаміў дырэктар Кіраўскай СДЮШАР Сяргей Клімовіч.

У першы дзень спаборніцтваў праходзілі камандныя гонкі праследвання. Магілёўскі дзявочы квартэт, які поўнасцю складаўся з кіраўчанак, выступіў бліскуча: Ганна Васількова, Вікторыя Рудакова, Ангеліна Шчарбакова і Марыя Зайцава не пакінулі шанцаў саперніцам і ўпэўнена перамаглі!

Адзначым таксама “бронзу” нашага земляка Максіма Лёгкага, які зараз займаецца ў Мазырскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і выступае за каманду Гомельскай вобласці.

У гэты ж дзень прайшоў камандны спрынт, дзе Аня Васількова і Віка Рудакова  сталі бронзавымі прызёрамі.

Назаўтра кожны са спартсменаў праяўляў сябе індывідуальна — у омніуме (мнагаборстве). Па суме 4-х відаў упэўненую перамогу святкавала Ганна Васількова! Высокія 5-е і 6-е месцы адпаведна занялі Вікторыя Рудакова і Марыя Зайцава.

Гонка праследвання адкрыла трэці дзень першынства. Толькі секунду чэмпіёнцы саступіла Ганна Васількова і стала другой. У 10-ку лепшых увайшлі таксама ўсе астатнія нашы дзяўчаты.

Завяршыліся спаборніцтвы мэдысанам — алімпійскім парным відам. Наш тандэм — Васількова –Рудакова — зноў заваяваў “золата”!

Па суме ўсіх спаборніцтваў  зборная каманда Магілёўшчыны з 249 баламі заняла 2-е месца, саступіўшы толькі Мінску. Адметна тое, што кіраўскія веласіпедныя “маланкі” ўчатырох у агульную скарбонку ўнеслі ажно 133 ачкі (усе астатнія члены каманды — 116)!..

 

←Штутгарт (WTA). 2-й круг. Азаренко сыграет с 4-й ракеткой мира Плишковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика