Рыхтуемся да ІІ Еўрапейскіх гульняў

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прайшло пад старшынствам прэм’ер-міністра Сяргея Румаса.

На пасяджэнні разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб’екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў у Вёсцы спартсменаў. Заслуханы таксама даклады аб гатоўнасці Нацыянальнага алімпій-скага стадыёна «Дынама» да правядзення мерапрыемстваў гульняў, добраўпарадкаванні тэрыторый Мінска, рамонце дарог, тратуараў, прывядзенні ў належны стан будынкаў.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні прыцягнення сцюардаў да правядзення гульняў і культурная праграма ІІ Еўрапейскіх гульняў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Чемпионат Беларуси. 4-й тур. «Минск» – «Дняпро», «Неман» сыграет против «Витебска»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика