6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

Источник материала:  

6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у спартыўнай зале па вуліцы Энгельса, 2 гарадскога пасёлка прайшло шостае адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў.

— Наш турнір прысвячаецца тым людзям, якія ў час баявых дзеянняў у Афганістане стойка і мужна абаранялі інтарэсы дзяржавы, бездакорна выконвалі загады камандзіраў, — сказаў на пачатку адкрыцця першынства галоўны суддзя спаборніцтва Ігар Афанасьевіч Іваноў. — І сёння ў гэтай зале прысутнічаюць ганаровыя госці турніру — воіны-афганцы Васілій Савіч Протас і Іосіф Вітальевіч Курыловіч, на грудзях у якіх мноства баявых узнагарод, атрыманых за ратныя подзвігі.

Воіны-афганцы далі свой наказ юным спартсменам перад пачаткам барацьбы, пажадалі вытрымкі духу і перамогі. Васілій Савіч Протас выканаў для удзельнікаў турніру і прысутных гасцей песню на ваенную тэматыку, пасля чаго быў дадзены старт спаборніцтву.

Па правілах турніру выпрабаванні прайшлі ў трох відах: “Нарэ-чагі” — максімальная колькасць удараў у снарад з двух ног за 10 секунд у трох падыходах, “Power Strike” — выкананне на вышыні тулава і галавы 12 удараў нагамі ў снарад з электронным жылетам на максімальную сілу і “Твіо-ап-чагі” — прамы ўдар у скачку на максімальную вышыню па спецыяльным трэнажоры.

Юныя спартсмены выступілі ў адзінаццаці вагавых катэгорыях — ад 22 кілаграмаў і звыш 50 кілаграмаў. Кожны з удзельнікаў стараўся як мага лепш прадэманстраваць свае здольнасці і навыкі. Некаторыя, больш вопытныя спартсмены, з лёгкасцю і ўсмешкай наносілі ўдары па снарадах. Малодшыя таэквандысты стараліся не ўступаць сваім старэйшым сябрам, таму прыкладалі максімум намаганняў, каб выканаць практыкаванні.

На працягу амаль трох гадзін у спартыўнай зале панавалі бадзёры настрой, азарт спартсменаў і гучная падтрымка балельшчыкаў. Час праляцеў непрыкметна і судзейская калегія прынялася за падвядзенне вынікаў. А гэта, як вядома, самы хвалюючы момант для спартсменаў, бо кожны спадзяецца на лепшы вынік і перамогу.

І вось Ігар Афанасьевіч Іваноў называе пераможцаў турніру, тыя, у сваю чаргу, падыходзяць, каб атрымаць узнагароды і салодкія прызы. Вось імёны юных спартсменаў, якія занялі першыя месцы: Яна Вязіцкая, Мацвей Чарненка, Максім Катовіч, Ягор Райчонак, Ігар Лапуцька, Вікторыя Дзямідава, Аляксандр Канін, Ілля Грыгаровіч, Віялета Жменчуроўская, Яна Сініца, Дар’я Рагачэўская, Арцём Стральчонак, Аляксандр Філіпёнак, Артур Шапалоўскі, Станіслаў Манулік і Іван Хвяцковіч.

Арганізатары першынства прадугледзелі таксама дадатковыя прызы: на лепшую спецтэхніку таэквандо сярод юнакоў, сярод дзяўчат і спецыяльны прыз “Волат”. Уладальніка апошняга прыза вызначала камп’ютарная праграма па самым моцным удары па электронным жылеце.

Трох дадзеных прызоў былі ўдастоены Іван Хвяцковіч і Яна Сініца. Дарэчы, Іван Хвяцковіч атрымаў і прыз “Волат”. Камп’ютар зафіксаваў яго ўдар на адзнацы ажно 431 (!) кілаграм. Таксама юнак у відзе “Твіо-ап-чагі” ў скачку дасягнуў нагой адметкі 270 сантыметраў.

Напрыканцы спаборніцтва Ігар Афанасьевіч Іваноў выказаў словы падзякі юным таэквандыстам, іх бацькам і ўсім арганізатарам шостага першынства па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанага воінам-інтэрнацыяналістам. Словы падзякі галоўны суддзя спаборніцтва адрасаваў і індывідуальным прадпрымальнікам Алегу і Юліі Хрол, якія аказваюць спонсарскую падтрымку ў набыцці прызоў для турніру. Менавіта дзякуючы неабыякавым людзям, іх зацікаўленасці і ўсебаковай падтрымцы, удаецца на дастойным узроўні праводзіць запланаваныя мерапрыемствы, тым самым дарыць дзецям радасць, усмешкі і добры настрой.

Сяргей РАЙЧОНАК.

6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў6 адкрытае першынство па спецтэхніцы таэквандо, прысвечанае подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

Comments are closed.

Яндекс.Метрика