Адбудзецца турнір па армрэстлінгу памяці Дзмітрыя Бянько...

Источник материала:  
Адбудзецца турнір па армрэстлінгу памяці Дзмітрыя Бянько...

У суботу, 16 лютага, на базе ДУА «Косаўская сярэдняя школа» адбудзецца турнір па армрэстлінгу сярод старшакласнікаў памяці майстра спорту па армрэстлінгу, жыхара г. Косава, Дзмітрыя Бянько. Ініцыятарам мерапрыемства выступае раённы камітэт ГА «БРСМ».

 

– У райкам не аднойчы звярталіся жыхары Косава з прапановай правесці такі турнір, і мы вырашылі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Дзмітрый Бянько, жыццё якога трагічна абарвалася ў жніўні 2017 года, быў майстрам спорту па армрэстлінгу, прымаў удзел у шматлікіх змаганнях, дзе займаў прызавыя месцы. Наведвальнікі змогуць убачыць выстаўку фотаздымкаў спартсмена з розных турніраў. А ўдзельнікі правераць сваё спартыўнае майстэрства і пазмагаюцца за званне наймацнейшага спартсмена турніру,  – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Белякова.
 
Пачатак мерапрыемства ў 11.00. Уваход вольны. 
 
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.

←Веселый и спортивный «Снежный калейдоскоп»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика