Удалыя заезды кіраўчан на трэку веладрома «Мінск-Арэна»

Источник материала:  

Удалыя заезды кіраўчан на трэку веладрома «Мінск-Арэна»

На веладроме “Мінск-арэна” прайшлі зімовыя чэмпіянат і першынства Рэспублікі Беларусь па веласпорце на трэку. Мацнейшыя трэкавікі краіны разыгралі медалі ў групавых і індывідуальнай тэмпавых відах гонак.Удала на іх выступілі прадстаўнікі Кіраўшчыны, якія ўваходзяць у эліту айчынных гоншчыкаў. Аб гэтым расказаў дырэктар Кіраўскай СДЮШАР Сяргей Клімовіч.

У індывідуальнай гонцы праследвання срэбраную ўзнагароду заваявала Аксана Салаўёва. Наша зямлячка ўступіла толькі прыме беларускага веласпорту, чэмпіёнцы свету Таццяне Шараковай з Віцебскай вобласці. Затое змагла абагнаць прызёра чэмпіянату Еўропы Іну Савенка з Гомельшчыны.

У такой жа гонцы сярод мужчын Раман Цішкоў заняў 4 месца. А вось у скрэтчы наш зямляк быў удастоены “бронзы”. Дарэчы, Раман зараз знаходзіцца ў Новай Зеландыі, дзе прымае ўдзел у этапе Кубка свету. А затым яго накірунак — у Ганконг на наступны этап. У гэтай усходняй краіне прыме ўдзел у спаборніцтвах і Аксана Салаўёва.

Высокіх вынікаў дабіліся і нашы юніёркі на першынстве краіны. У скрэтчы Ганна Васількова заняла другое месца, Вікторыя Рудакова — трэцяе. А ў гонцы па ачкам Ганне Васільковай наогул не было роўных — яна стала чэмпіёнкай. Адзначым таксама высокія месцы Вікторыі Рудаковай, якая стала чацвёртай, і Ангеліны Шчарбаковай — яна стала пятай.


Удалыя заезды кіраўчан на трэку веладрома «Мінск-Арэна»

←Савилов об «U-20» в экстралиге: «Не будь этой подготовки, на МЧМ-2019 могли бы вылететь в дивизион ниже»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика