…А наперадзе гульні з лідарамі

Источник материала:  
…А наперадзе гульні з лідарамі
З лікам 1:1 завяршыўся матч 28-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі паміж ФК “Узда” і ФК “Івацэвічы”. Наша каманда дзеліць 5-6 радок у табліцы першынства з ФК “Асіповічы”, абедзве каманды набралі па 39 ачкоў. 

Але турнірны расклад не на карысць ФК “Івацэвічы”: засталося правесці дзве гульні з двума лідарамі – 3 лістапада на дамашняй арэне з ФК “Рух” з Брэста (у першым крузе наша каманда прайграла ім з лікам 0:7) і 10 лістапада на выездзе з ФК “Крумкачы” (у першым крузе прай-
гралі ім дома з лікам 0:4). Дарэчы, і “Рух”, і “Крумкачы” забяспечылі сабе выхад у першую лігу. Будзем спадзявацца, што адсутнасць турнірнай матывацыі дае нашай камандзе шанс, каб захаваць пяты радок у турнірнай табліцы, хаця, паўтаруся, дабіцца гэтага будзе вельмі цяжка: каляндар у асноўных канкурэнтаў больш лёгкі.  
 
←Малый итоговый турнир WTA. В группе Соболнеко Гарсия и Барти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика