«ПМС» — чэмпіён!

Источник материала:  
30.08.2018 11:34 — Новости Спорта

У мінулую суботу завяршыўся чарговы адкрыты чэмпіянат раёна па футболе. Па выніках усіх гульняў чэмпіёнам раёна сёлета стала каманда «ПМС».

«ПМС» — чэмпіён!

У заключных сустрэчах чэмпіянату паміж сабой сустракаліся каманды «Лясгас» і «Арбіта», а таксама «ПМС» і «Інтэграл». «Лясгасу» для таго, каб разлічваць на першае месца, неабходна было абавязкова перамагчы «Арбіту». І ў першым тайме ганцаўчане здолелі адкрыць лік – вызначыўся Аляксандр Ходар. Аднак пачатак другой паловы поўнасцю застаўся за «Арбітай». Футбалісты з Азярэчча літаральна за некалькі хвілін забілі ў вароты сапернікаў адразу чатыры галы! Да фінальнага свістка «лясгасаўцы» здолелі скараціць розніцу ў ліку да мінімуму, але зраўняць лік ім так і не ўдалося.

Такім чынам, сустрэча завяршылася з лікам 4:3 на карысць «Арбіты». Гэта азначала і тое, што футбалісты «ПМС» сталі чэмпіёнамі раёна датэрмінова, і іх сустрэча супраць «Інтэграла» не мела ніякага турнірнага значэння. Магчыма, гэта і паўплывала на настрой «меліяратараў», якія ў першым тайме прапусцілі два галы ў свае вароты і маглі прапусціць яшчэ, аднак мяч пасля ўдару Дзмітрыя Савасцея трапіў у штангу. Да перапынку Максім Муха здолеў адыграць адзін гол. А вось другі тайм поўнасцю застаўся за камандай «ПМС». Ганцаўчане выглядалі намнога мацней за саперніка і ў выніку атрымалі перамогу з лікам 6:2.

Пасля заканчэння матча «ПМС» – «Інтэграл» на стадыёне адбылася цырымонія ўзнагароджвання прызёраў і лепшых футбалістаў чэмпіянату. Каманда «ПМС» стала чэмпіёнам, за што атрымала медалі, дыплом і чэмпіёнскі кубак, «Лясгас» заняў другое месца, «Люсіна» – трэцяе. За лепшую арганізатарскую дзейнасць прыз атрымаў трэнер-арганізатар малькавіцкага «Інтэграла» Іван Мельнік. Каманда «Люсіна» разам з «бронзай» атрымала і прыз «За волю да перамогі». Лепшым галкіперам чэмпіянату стаў Антон Балоцкіх з каманды «Арбіта», абаронцам – Аляксандр Рабцэвіч («ПМС»), паўабаронцам – Іван Вадап’ян («Лясгас»), нападаючым – Дзмітрый Паўлоўскі («Чырвоная Зорка»). Больш за ўсіх галоў (9) у чэмпіянаце забіў Дзмітрый Жукоўскі з «Інтэграла», а лепшым футбалістам быў прызнаны Аляксандр Тарасеня з каманды «ПМС».

Уладзімір ЗАНЬКА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Полузащитник ПСВ Бергвейн: «Ожидали от БАТЭ большего»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика