3 верасня адбудзецца прэзентацыя новай гульнявой формы зборнай Беларусі
3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачнецца прэзентацыя новай гульнявой формы зборнай Беларусі, паведамляе АБФФ.
У якасці тэхнічнага партнёра АБФФ выступіць кампанія Macron. Італьянскім вытворцам спартыўнай экіпіроўкі распрацаваны ўнікальны дызайн з выкарыстаннем нацыянальных элементаў.
У панядзелак увечары ўсе жадаючыя змогуць ўпершыню ўбачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы, у якіх нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе праводзіць матчы розыгрышу Лігі нацый УЕФА, а таксама кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 года.
Акрамя самой прэзентацыі пры падтрымцы крамы Symbal.by і культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзiба» для заўзятараў будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасцяў, уключаючы вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, а таксама розныя конкурсы.