140 школьников выбрали отдых в палаточных лагерях Кореличского района

Источник материала:  

Хто ні разу не начаваў пад зорным небам у палатцы, не гатаваў юшку з уласнаручна злоўленай рыбы і не спяваў з сябрамі пад гітару ля вогнішча, дарма правёў канікулы. Так лічаць рабяты, якім пашчасціла трапіць у палатачны лагер хаця б раз за лета.

140 школьников выбрали отдых в палаточных лагерях Кореличского района

У гэтым годзе на Карэліччыне працавала 7 палатачных лагераў, у якіх турысцкі быт прымералі на сябе 140 школьнікаў. У адзін з такіх летнікаў непадалёк ад Свіцязі зазірнуў і карэспандэнт “Полымя”.

Амаль два дзясяткі палатак размешчаны ў сасновым бары. Турысты толькі што пааабедалі, запрашаюць і мяне.

140 школьников выбрали отдых в палаточных лагерях Кореличского района

— Застаўся толькі боршч, кашу ўсю падчыстую змялі, — наперабой гавораць рабяты і частуюць баршчом з прыемным пахам дымку. — Гатуюць, канечне, важатыя. Хлопцы ваду носяць, а дзяўчаты стол сервіруюць, потым посуд мыюць. Карацей, усім калектывам на кухні завіхаемся.

140 школьников выбрали отдых в палаточных лагерях Кореличского района

Дарэчы, боршч у турыстаў атрымаўся на славу. У спецыяльнай палатцы-кладоўцы — садавіна, агародніна, банкі з тушонкай і згушчонкай, крупы. Побач акуратна зложаны дровы, клапатліва прыкрыты ад дажджу.

Цяпер у рабят заняткі па інтарэсах: хтосьці ў лато гуляе, іншыя конкурс малюнкаў наладзілі. Нядаўна ў валейбол з адпачываючымі ў “Вясёлцы” гулялі.

140 школьников выбрали отдых в палаточных лагерях Кореличского района

— Дні праходзяць хутка, сумаваць няма калі, — расказваюць вучаніцы сярэдняй школы №1 райцэнтра Валерыя Швец, Юлія Даніўка і Вольга Якавец, — мы ўвесь дзень на свежым паветры. І галоўнае, што інтэрнэту няма, не атрымліваецца “завісаць”, як дома. І гэта выдатна. Мы гутарым, жартуем, гульні прыдумваем. Хутка вось на Свіцязь пойдзем. На дзень па два разы купаемся!

Вечарам турысты адправяцца ў “Вясёлку” на дыскатэку, а потым яшчэ крыху пасядзяць каля вогнішча, праспяваюць “Изгиб гитары желтой…”.

Іна Лейка
Фота аўтара

←Теннисистка Арина Соболенко с победы над румынкой Аной Богдан стартовала на турнире в Монреале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика