У свеце праваслаўя
У дзіцячым садзе №1 гарпасёлка з удзелам клірыка сабора Святой Жываначальнай Троіцы іерэя Аляксандра Якушэнкі прайшло мерапрыемства «Светлай Хрыстовай Нядзелі», прысвечанае Вялікадню.
Дзеці чыталі вершы, спявалі велікодныя песні, танцавалі з вербнымі галінкамі, удзельнічалі ў гульнях, даставілі бацькам эстэтычнае задавальненне ад прагляду цудоўнай казкі «Велікодны калабок». Атмасфера свята была прасякнута радасцю перамогі дабра над злом, жыцця над смерцю, надзеяй на ўваскрашэнне. Іерэй Аляксандр падзякаваў выхавальнікаў і дзяцей за выдатнае прадстаўленне, падораныя хвіліны духоўнага адпачынку і пажадаў, каб гэтая добрая традыцыя працягвала жыць. Ад святара хлапчукі і дзяўчаты атрымалі салодкія падарункі.
Вольга Крупейчанка, “ЛК”.
Фота аўтара.