«Раскаляліся» ракеткі
Мінулая нядзеля сабрала ў Паселічах аматараў настольнага тэнісу. Там прайшоў штогадавы турнір на прызы ДЮСШ Хойніцкага раёна і КСУП «Веляцін». У спаборніцтвах прынялі ўдзел не толькі жыхары Хойніцкага раёна, але і суседзі з Брагінскага. Яны аказаліся мацнейшыя ў трох узроставых катэгорыях – сталі лепшымі сярод мужчын, юнакоў і дзяўчат.
Самая сур’ёзная барацьба разгарнулася ў мужчын, дзе амаль кожны ўдзельнік то мінімальна абыходзіў суперніка, то зраўніваў лік у партыях. Так, сярод хойніцкіх тэнісістаў другое месца заняў Артур Сялецкі (РАУС), на трэцяй пазіцыі – яго брат з Брагіна Сяргей Сялецкі.
Жанчыны паказалі не менш цікавую эмацыянальную гульню. Лепшымі былі ўсе хайнічанкі: пераможцай стала Наталля Лапцева (РДК), сярэбраны прызёр – Яўгенія Сацура (ЦРБ), бронзавы – Вікторыя Лапіцкая (лясгас).
Паселіцкія дзяўчаты былі лепшымі ў сваёй узроставай катэгорыі. Другое месца ў Камілы Півавар, трэцяе – у Ксеніі Жураўскай.
Сярод юнакоў хойніцкай дружыны «серабро» ў Ігара Рудзянка (гімназія).
Вікторыя МАРОЗ.