Заўзятар Аляксандр Вянгерскі: «Зараз я працую за мяжой, каб зарабіць грошы на аплату штрафу БАТЭ»
Заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які выбег на поле падчас матчу БАТЭ – «Арсенал», паведаміў, што на судзе прысутнічаць не будзе.
– Я зараз знаходжуся за мяжой, працую. Спадзяюся, што суд аб’ектыўна разбярэцца ў абставінах справы, але для мяне не будзе трагедыяй, калі працэс прайграю. Праўда, не чакаючы судовага рашэння, я з’ехаў у адну еўрапейскую краіну, дзе ўжо пэўны час працую. З’ехаў менавіта дзеля таго, каб зарабіць грошы на аплату штрафу. Хаця збіраюся іх перадаць наўпрост у дзіцячы дом.
– Значыцца, на суд вы не збіраецеся?
– Я не вярнуся ў Беларусь, пакуль не зараблю 5 тысяч еўра. Калі суд перанясуць, то будзе добра, але за межамі краіны буду знаходзіцца прыкладны 4–5 месяцаў. Затым перадам грошы ў дзіцячы дом і толькі пасля гэтага прыйду ў суд. Калі ж судовае рашэнне не на маю карысць будзе прынята завочна, без майго ўдзелу, то альбо буду абскарджваць яго, альбо вымушаны буду заплаціць яшчэ 5 тысяч еўра.
– Можа, у такім выпадку па выніку судовага рашэння лепш аддаць грошы клубу, а ўжо затым сумесна з БАТЭ перадаць іх у дзіцячы дом? Будзе такі своеасаблівы акт прымірэння…
– Я прынцыпова хачу паказаць, што гатовы адказваць за свае дзеянні, але на дабрачыннасць грошы перадам сам. Калі ж барысаўчане яшчэ 5000 еўра адсудзяць, то і гэтую суму, думаю, грамадой знойдзем. Няхай ім будзе лягчэй на душы і сэрцы…
Суд Вилейского района 1 декабря рассмотрит иск БАТЭ к Венгерскому о взыскании понесенных убытков