Віталь Гуркоў: «Мне здаецца, пры ўмове, што Вянгерскі прайграе гэты суд, футбалістам БАТЭ трэба будзе скінуцца і аплаціць штраф, каб выйсці прыгожа з гэтай сітуацыі»

Источник материала:  
13.11.2017 18:08 — Новости Спорта

Шматразовы чемпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў распавёў аб сваім стаўленні да сітуацыі з заўзятарам, які выбяжаў на поле ў матчы БАТЭ – «Арсенал». 

- Вы крытыкуеце БАТЭ за рэгрэсны іск Вянгерскаму ў памеры пяць тысяч еўра. Як клуб мог паступіць інакш?

– Ён мог паступіць як заўгодна. Напрыклад, сабраць планёрку і сказаць: «Ведаеце, вось такая сітуацыя, штраф штрафам. Давайце кожны з нас у наступным месяцы атрымае на 50 даляраў менш. Калі мы зараз перанакіруем скаргу да гэтага хлопца, то можам адвярнуць ад клуба шмат фанатаў». Трэба асэнсоўваць, Аляксандр – іх заўзятар, выбег на поле на сваёй радзіме, са сваімі роднымі сімваламі. Я не лічу, што пяць тысяч еўра – вельмі балючая лічба для БАТЭ. Мне здаецца, пры ўмове, што Вянгерскі прайграе гэты суд, футбалістам трэба будзе скінуцца і аплаціць штраф, каб выйсці прыгожа з гэтай сітуацыі. Калі будзе нейкі збор грошаў, беларусы, безумоўна, падтрымаюць яго.

– Гатовы падтрымаць збор?

– Канешне. Падтрымаў бы і ў тым выпадку, калі з маім заўзятарам здарылася б нешта падобнае.

 

←Американский журналист Колон: «Трамп вряд ли смотрел минский матч. У него столько других дел»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика