“Вілія” перамагла ў першым матчы чэмпіянату вобласці
04.05.2014
—
Новости Спорта
Фота з сайта Futbol-vmonitor.ru
Чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе пачаўся 1 мая. Сёлета каманда падзелена на дзве групы, у групе “А” гуляюць каманды з нашага рэгіёна.У адной з гульняў сустрэліся “Забудова-2007” з Чысці і “Вілія” з Вілейкі. Віляйчане ў гасцях аказаліся мацнейшымі 2:1. У іх дублем вызначыўся Сяліцкі, у “Забудове-2007” – Астэртах, паведамляе абласная федэрацыя футбола.
Перамога дазволіла “Віліі” пасля першага тура заняць трэцяе месца ў групе.