У Вілейцы стартуе турнір па міні-футболе
27.04.2014
—
Новости Спорта

Фота Наталлі Тур
Турнір па міні-футболе на штучным пакрыцці стартуе сёння, 27 красавіка, у Вілейцы.Гульні праходзяць на пляцоўцы сярэдняй школы №1.
Для ўдзелу заявіліся 18 каманд, у тым ліку з Мядзела і Маладзечна. Яны падзеленыя на чатыры групы, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.
Адразу каманды згуляюць у групах па кругавой сістэме. А потым па дзве лепшыя каманды з кожнай групы працягнуць барацьбу ў фінальнай частцы, а іншыя аспрэчаць месца з 9-га па 18-е.
Турнір завяршыцца ў сярэдзіне чэрвеня.