Маладзечанцы перамаглі ў абласным кросе
24.04.2014
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1398340562929779.jpg)
Фота з сайта moyareklama.ru
У сталіцы 18 красавіка адбыўся абласны лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “Мінская праўда”.У ім прымалі ўдзел і школьнікі, і дарослыя. Удала выступілі ў кросе прадстаўнікі нашага рэгіёна.
Так, каманда Маладзечанскага раёна заняла першае месца, а бегуны з Мядзельшчыны былі другімі.
У камандзе Мядзельскага раёна лепшыя вынікі паказалі: Антон Роўда з Будслава, які быў першы на дыстанцыі два кіламетры ва ўзроставай групе 1999-2000 г. н. Яшчэ адна будслаўчанка Анастасія Рудкоўская перамагла на дыстанцыі кіламетр (1997-1998 г. н.). А ва ўзроставай групе 1991 год і старэй другое месца заняла прадстаўніца Мядзельшчыны Ірына Нафрановіч.