Чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе пройдзе па новай формуле

Источник материала:  

Фота з сайта aifudm.net

Дзве лігі чэмпіянату вобласці па футболе аб’яднаны ў адну. А яна падзелена на дзве групы па тэрытарыяльнай прымеце.

У групе “А” згуляюць каманды з нашага рэгіёна. Гэта “Вілія” (Вілейскі раён), “Валожын-2010” і два прадстаўнікі Маладзечаншчыны: “Забудова-2007” і “Маладзечна-ДЮСШ-4”.

 Іх сапернікамі стануць каманды “Беразіно”, Жодзіна-2007”, “Зорка-РФОЦ-Вікторыя” (Пухавіцкі раён), “Колас” (Чэрвеньскі),  “Крупкі-ДРБУ-164”,  “СМІаўтатранс” (Смалявіцкі) і ФК “Барысаў”.

Такім чынам, у групе, дзе гуляюць нашы землякі, 11 каманд. У групе “Б” – 10. 

Новую формулу правядзення чэмпіянату вобласці папрасілі пракаментаваць старшыню Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігара Шабана:

– Лічу, што для нашай каманды гэта плюс. Менавіта з эканамічнага пункту гледжання. Менш матчаў давядзецца праводзіць, адпаведна і выездаў менш. Ды і ездзіць бліжэй – паколькі ў групе сабраныя каманды з бліжэйшых раёнаў. Значыць, і выдаткоўваць часу на выезды хлопцам давядзецца менш.

Калі глядзець па лідарах, групы атрымаліся прыкладна роўныя па сілах. У нашай групе апынуліся каманды, якія занялі летась другое і трэцяе месцы ў чэмпіянаце, у групе “Б” – першае і чацвёртае.

А наколькі ўдалай акажацца гэта формула, пакажа час.


←Белорусские гимнасты завоевали 3 награды на турнире в Словении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика