Вілейскія міліцыянеры сталі лепшымі ў рэгіёне па міні-футболе
09.04.2014
—
Новости Спорта

Фота з сайта russiasport.ru
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 3 красавіка адбыліся занальныя спаборніцтвы першынства ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па міні-футболе.Удзельнічалі ў іх чатыры каманды: Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Валожынскага райаддзелаў унутраных спраў. Гулялі па кругавой сістэме.
У выніку першае месца за міліцыянерамі з Вілейкі: яны атрымала тры перамогі.
Другое месца на рахунку каманды Мядзельскага РАУС. Трэцімі былі маладзечанцы, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.