Маладзечанскім футболам зацікавіліся ў Махачкале
01.04.2014
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2014/04/1396347842140258.jpg)
Інтэрнет-петыцыя маладзечанскіх заўзятараў мела шырокі рэзананс у сетцы. Сёння стала вядома, што апошнія 11 галасоў у петыцыі аддалі гульцы клуба “Анжы”.
Акрамя таго, кіраўніцтва клуба “Маладзечна-2013” атрымала адказ і падтрымку ад каманды “Анжы” з самой Махачкалы.
Самая забяспечаная каманда Расіі прапанавала маладзечанцам сваю дапамогу з умовай таго, што каманда зменіць назву на “БелАнжы-2013”.
Для перамоў у горад Маладзечна накіроўваецца Дзініяр Беляледзінаў.
Падрабязнасці чытайце пазней.
Дырэктар ФСК “Маладзечна-2013”: заяўка сёння будзе адкліканая
Маладзечанскі футбол у "падвешаным" стане. Што думаюць тыя, ад каго ён залежыць
Футбола ў Маладзечне больш не будзе. Гасіце святло на стадыёне