На Мядзельшчыне ў міні-футбол гулялі дзяўчаты

Источник материала:  

пераможца ў групе “А” – каманда Занарацкай сярэдняй школы. Фота забяспечана Міхаілам Чаркасавым.

Спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяўчат у межах раённай спартакіяды школьнікаў адбыліся 20 сакавіка. Праходзілі яны ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Мядзел”.

Удзельнічалі 10 каманд. Найбольш іх было ў групе “А”, дзе спаборнічалі прадстаўнікі школ з большай колькасцю вучняў.

Тут перамагла каманда Занарацкай сярэдняй школы.

На другім месцы – дзяўчаты з Мядзельскай СШ №1, на трэцім – гімназіі-інтэрната райцэнтра.

У групе “Б” лепшай аказалася каманда Старлыгскага сада-школы.


←Футболисты минского "Динамо" победили "Днепр" в матче чемпионата Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика