Турнір у Гервятах выйграла каманда з Ашмян
13.03.2014
—
Новости Спорта
У суботу, 8 сакавіка, у вёсцы Гервяты Астравецкага раёна адбыўся традыцыйны турнір турнір па міні-футболе.
Прысвячаўся ён Дню жанчын. Турнір праходзіць ужо ў сёмы раз, і чацвёрты год гуляюць у ім ветэраны (гэта гульцы, старэйшыя за 35 год).
За перамогу змагаліся чатыры каманды: па адной з Астраўца, Мядзела і дзве з Ашмян. Гулялі яны па кругавой сістэме, расказаў загадчык фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па месцы жыхарства Вадзім Лебядзевіч.
У выніку тры каманды набралі па шэсць ачкоў, і месцы паміж імі размеркаваліся толькі па рознасці забітых і прапушчаных мячоў. Перамагла каманды Ашмяны-1. На другім месцы – Ашмяны-2, а замкнулі тройку мядзяльчане.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота з сайта sport-34.ru