У Вілейцы спаборнічалі будучыя абаронцы Айчыны

Источник материала:  

На базе гімназіі №2 1 сакавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы па мнагаборстве “Зімні абаронца Айчыны”.

Удзельнічалі ў іх юнакі 15 год і старэйшыя. У кожнай камандзе былі па тры ўдзельнікі. Яны стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягваліся на перакладзіне і беглі крос адзін кіламетр, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.

Сярод гарадскіх устаноў адукацыі першае месца занялі гаспадары, другое месца – у каманды гімназіі №1 “Логас”, трэцяе – у навучэнцаў сярэдняй школы №3.

У групе “Б” перамаглі юнакі з Даўгінаўскай сярэдняй школы, у групе “С” выступала адзіная каманда – з Асіпавіцкага сада-школы.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта  worldclass-rostov.ru

←БГК им.Мешкова вошел в квартет лучших клубов SEHA-лиги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика